Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія, якая атрымала статус краіны-кандыдата ў ЭЗ у сакавіку 2012 году, сёньня на міжурадавай канфэрэнцыі ў Брусэлі пачала абмеркаваньне двух разьдзелаў перамоўнай плятформы аб уступленьні ў Эўразьвяз.


Паводле афіцыйных дадзеных, першы зь іх зьвязаны з пытаньнямі фінансавага кантролю, а другі тычыцца нармалізацыі адносінаў з рэспублікай Косава, якая абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі ў лютым 2008 году.

Пра пачатак дыялёгу аб уступленьні Сэрбіі ў ЭЗ было абвешчана яшчэ ў 2014 годзе, аднак пачатку першых працэдурных перамоваў давялося чакаць да канца гэтага году.

Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Ёханэс Хан заклікаў сэрбскія ўлады «скарыстацца спрыяльным момантам для пачатку грунтоўных рэформ». Паводле яго, ЭЗ чакае, што Сэрбія прыкладзе асаблівыя намаганьні для ўмацаваньня вяршэнства закону, незалежнай судовай сыстэмы, свабоды слова і распачне далейшыя крокі з мэтай нармалізацыі адносінаў з Косавам.

Прадстаўнікі Сэрбіі назвалі сёньняшні дзень «гістарычным» і паведамілі, што цалкам гатовыя да перамоваў. «Мы зрабілі вялікую працу, але значна больш з нас чакае наперадзе», — сказаў прэм’ер-міністар Аляксандар Вучыч, дадаўшы, што Бялград хацеў бы скончыць перамовы да канца 2019 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG