Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы працэс па справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі будзе працягнуты ў студзені 2016, заявіў судзьдзя Данецкага гарадзкога суду Леанід Сьцепаненка.

Паводле Сьцепаненкі, працэс пачнецца ў сярэдзіне студзеня, заплянавана восем судовых пасяджэньняў. Адвакат Ільля Новікаў лічыць, што спрэчкі бакоў таксама пройдуць у студзені, а ў канцы месяца будзе абвешчаны прысуд.

Раней прадстаўнік Сьледчага камітэту РФ Уладзімер Маркін заявіў, што прысуд па справе Саўчанкі будзе вынесены ў 2015 годзе.

XS
SM
MD
LG