Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 сьнежня: сустрэча Сьвятланы Алексіевіч у Менску


Sweden - Svetlana Alexievich, Nobel Laureate at the awarding ceremony, screen grab, 10Dec2015
Sweden - Svetlana Alexievich, Nobel Laureate at the awarding ceremony, screen grab, 10Dec2015

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — у аэрапорце Менск-2 прыхільнікі творчасьці Сьвятланы Алексіевіч рыхтуюць урачыстую сустрэчу Нобэлеўскай ляўрэаткі. Алексіевіч прыбывае са Стакгольму рэйсам авіякампаніі «Белавія» В2 0856 у 16.45.

Масква — візыт Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу Расейскай Фэдэрацыі.

Гомля — у Белай гасьцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў адбудзецца канцэрт Першага Форуму клясычнай музыкі ў Гомелi, пачатак а 19-ай.

У гісторыі

1862 — на тэрыторыі Беларусі пачалася эксплёатацыя першай чыгункі, якая зьвязала Горадню з Парэччам і была часткай Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1961 — у Ерусаліме Адольфу Эйхману зачыталі сьмяротны прысуд, прызнаўшы яго вайсковым злачынцам, вінаватым у злачынствах супраць габрэйскага народу і супраць чалавечнасьці.

1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.

1990 — Вярхоўны Савет Кіргізіі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

2000 — ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС.

У гэты дзень нарадзіліся

1859 — Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта.

1908 — Апанас Кавалёў, кіраўнік ураду БССР у 1937-1939 гадах.

1921 — Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца і краязнаўца. Надаваў прынцыповае значэньне мэтадалёгіі дасьледаваньняў, палемізаваў зь некаторымі расейскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняцьцяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліваньне з расейскай або летувіскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі.

1934 — у Менску нарадзіўся старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, навуковец Станіслаў Шушкевіч.

1937 — на Шаркаўшчыне нарадзіўся Герман Кірылаў, беларускі пісьменьнік, ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за кнігу «Гарт», прысьвечаную гісторыі паваеннага беларускага маладзёвага супраціву.

У гэты дзень памерлі

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.

1954 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст.

1966 — Уолт Дыснэй, амэрыканскі аніматар

Цытата на памяць

«Я не ствараю фільмы проста, каб зарабляць грошы. Я зарабляю грошы, каб ствараць фільмы».

Уолт Дыснэй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG