Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцу ўкраінскай бібліятэкі ў Маскве даставілі ў Сьледчы камітэт


Тацяна Мунцян у Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры ў Маскве

Тацяна Мунцян у Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры ў Маскве

Раней у панядзелак у трох супрацоўнікаў Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве прайшлі ператрусы.

Супрацоўніцу Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве Тацяну Мунцян, у якой сёньня праходзіў ператрус, даставілі ў галоўнае ўпраўленьне Сьледчага камітэту Расеі. Пра гэта паведамляе УНІАН. Раней іншая супрацоўніца бібліятэкі, Ганна Паўлюкова, заяўляла, што ні сваякі, ні адвакаты Мунцян ня могуць яе знайсьці. Яна адзначыла, што хатні тэлефон яе калегі не адказвае, а яе мабільны адключаны.

Раней у панядзелак у трох супрацоўнікаў Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве прайшоў ператрус. Пра гэта паведаміў адвакат Іван Паўлаў. Абодва супрацоўнікі праходзяць сьведкамі па справе дырэктара бібліятэкі Натальлі Шарынай, якая абвінавачваецца ў датычнасьці да распаўсюджваньня экстрэмісцкай літаратуры. Як удакладніў адвакат, адна з супрацоўніц — дачка Шарынай.

Натальля Шарына была затрыманая пасьля таго, як 28 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў ператрус, падчас якога сьледчыя нібыта канфіскавалі экстрэмісцкую літаратуру. Яна застаецца пад хатнім арыштам. У лістападзе праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Шарыну палітвязьнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG