Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы адзначылі 395-я ўгодкі атрыманьня Магдэбурскага права


Выступае навуковец Ігар Пушкін
Выступае навуковец Ігар Пушкін

Ворша атрымала Магдэбургскае права — была прызнаная вольным горадам — 13 сьнежня 1620 году.

Гэтую падзею вырашыла адзначыць грамадзкасьць горада, аднавіўшы традыцыю навуковых гістарычных канфэрэнцый, раней запачаткаваную музэйным комплексам «Гісторыя і культура Аршаншчыны».

Слухачы
Слухачы

Традыцыя праводзіць гістарычна-краязнаўчыя канфэрэнцыі або чытаньні перарвалася колькі гадоў таму. Прычынай таму стаў вымушаны сыход з гарадзкіх музэяў людзей, найбольш зацікаўленых у папулярызацыі гісторыі Воршы.

Пачатак канфэрэнцыі. Сьпявае Андрэй Мельнікаў
Пачатак канфэрэнцыі. Сьпявае Андрэй Мельнікаў

Каб ня страціць плён іхных досьледаў, актывісты з Фонду імя Льва Сапегі і Таварыства беларускай мовы зладзілі ў Воршы грамадзкую гістарычна- краязнаўчую канфэрэнцыю.

Краязнаўца Віктар Лютынскі (справа)
Краязнаўца Віктар Лютынскі (справа)

Выступы ўдзельнікаў былі прысьвечаныя асаблівасьцям мясцовага самакіраваньня і аршанскай мінуўшчыне ў больш шырокім сэнсе, падкрэсьліў вядучы канфэрэнцыі Юры Нагорны. У ёй узялі ўдзел і мясцовыя краязнаўцы — Юрась Копцік, Віктар Лютынскі, і запрошаныя госьці — экспэрт Фонду Льва Сапегі Андрэй Завадзкі, ураджэнцы Воршы мастак Мікола Купава і пісьменьнік Зьміцер Дзядзенка, якія прыехалі зь Менску, завітаў з Магілёва навуковец Ігар Пушкін, а з Гомелю — бард Андрэй Мельнікаў.

Зьміцер Дзядзенка прэзэнтуе сваю новую кнігу «Гісторыя ў прыцемках»
Зьміцер Дзядзенка прэзэнтуе сваю новую кнігу «Гісторыя ў прыцемках»
Андрэй Завацкі
Андрэй Завацкі
Слухачы
Слухачы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG