Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Затое ў нас вайны няма...» — апытаньне ў Горадні


Горадня
Горадня

Дзе лепш жывецца людзям — у Расеі ці ў Беларусі? Чаму так лічыце? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00
Наўпроставы лінк

Мужчына сярэдняга веку: «У Расеі нашмат горай жывуць людзі: палі недагледжаныя, ніхто гаспадаркай не займаецца — развалюха паўсюль. У цэнтральных гарадах яшчэ больш-менш жыцьцё, а на пэрыфэрыі — завал поўны. Беларусь праяжджаеш — і трапляеш нібыта ў дзікую пустыню. Карацей, тундра і тайга...».

Малады мужчына: «Заўсёды лепей там, дзе нас няма. Я расеец, але прыехаў жыць сюды, мне тут лепей. Ну вось, бацькі мае там жывуць, апошнім часам жыцьцё стала больш складанае, грошай не хапае, значна складаней. У прынцыпе, і ў нас так, але мы ўжо да гэтага раней прызвычаіліся».

Малады хлопец: «Думаю, што ў Беларусі цяпер лепей жыць. У іх там санкцыі, вайна...».

Мужчына сярэдняга веку: «У нас там радня жыве, і жывуць яны значна лепей. Яны з Новасыбірску могуць кожны год на адпачынак на самалёце да нас прыляцець альбо на сваім аўта прыехаць, а нам дзеля такога трэба цэлы год грошы на білет зьбіраць».

Малады хлопец: «Мне здаецца, што ў Беларусі ўсё ж лепей. Тут атмасфэра больш спакойная, прасьцей з жыльлём ды і на вуліцах чысьціня. А вось у пляне работы і грошай, то там можна болей зарабіць, і ўсе туды імкнуцца на заробкі».

Мужчына пэнсійнага веку: «Я нават ня ведаю, але ў Беларусі — нядрэнна. Вайны няма і ўсё добра...».

Малады мужчына: «Да падзей ва Ўкраіне, то мне здавалася, што расейцы лепш жывуць, асабліва ў Маскве і Піцеры. А што датычыць глыбінкі, то, думаю, што зь Беларусьсю гэта цяжка параўнаць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG