Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У супрацоўнікаў Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве прайшлі ператрусы


Натальля Шарына ў судзе, 30.10.2015
Натальля Шарына ў судзе, 30.10.2015

Сьледчыя сёньня раніцай правялі ператрусы ў кватэрах супрацоўнікаў Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве.

Пра гэта паведаміў адвакат Іван Паўлаў. Пра мэту ператрусаў сьледзтва не паведаміла. На думку Паўлава, гэта можа быць жэстам адчаю. У сытуацыі, калі абвінавачаньню не хапае матэрыялу, яно спрабуе знайсьці хоць што-небудзь, каб падмацаваць свае пазыцыі, лічыць адвакат.

«Верагодна, пасьля таго як ператрусы правядуць ва ўсіх супрацоўнікаў бібліятэкі, прымуцца за чытачоў», — напісаў адвакат Іван Паўлаў у Фэйсбуку.

Дырэктар бібліятэкі Натальля Шарына, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, абвінавачваецца ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яна была затрыманая пасьля таго, як 28 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў ператрус, падчас якога сьледчыя нібыта канфіскавалі экстрэмісцкую літаратуру. Згодна з заявамі Сьледчага камітэту, у дачыненьні да Шарынай адкрыта справа па артыкуле аб ўзбуджэньні нацыянальнай варожасьці.

У лістападзе праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Шарыну палітвязьнем, назваўшы крымінальны перасьлед дырэктара бібліятэкі за тое, што ў бібліятэчных фондах ёсьць выданьні, прызнаныя экстрэмісцкімі, «новай, раней не практыкавалі рэпрэсіўнай практыкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG