Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Можна жыць


Нюэл Конвэрс Уает, «Курыльшчык опіюму» (1913)

Нюэл Конвэрс Уает, «Курыльшчык опіюму» (1913)

Гаспадыня кватэры, дзе я здымаю пакой, зьехала на некалькі дзён у вёску. Гаспадынін сын, саракагадовы Дзімон, не марудзячы, прывёў «надзейнага таварыша». На бальконе яны ўпотай абкурыліся нейкімі зёлкамі і цяпер блукаюць па кватэры, старанна імітуючы перада мной адэкватнасьць.

Раблю выгляд, што веру. Тут яшчэ можна жыць. Два папярэднія кватэрадаўцы — адзінокія пэнсіянэры-алькаголікі з прыкметнай маніяй велічы і навязьлівым жаданьнем павучыць маладога-зялёнага. Гаспадыня ж цяперашняй «хаты» — вельмі прыстойная. Дый Дзімон — неблагі мужык, а «па абкурцы» — наогул ціхі, малазаўважны. Не, ён можа пашумець, калі глыне гарэлкі, але тое здараецца рэдка: аддае перавагу «траве»...

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG