Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баец тактычнай групы «Беларусь» праводзіць выступы за мяжой


Фота суполкі «Згуртаваньне патрыётаў» у Фэйсбуку

Фота суполкі «Згуртаваньне патрыётаў» у Фэйсбуку

Выступ байца Яна Мельнікава прайшоў у Бэльгіі, у плянах — выступы ў Мюнхэне і Празе.

Ян Мельнікаў, баец тактычнай групы «Беларусь», якая аб’ядноўвае беларускіх байцоў Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару», праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў краінах Эўропы. Першая сустрэча прайшла ў Антвэрпэне (Бэльгія).

«Мэта паездкі — ўсталяваньне кантактаў зь беларускай дыяспарай, інфармаваньне пра змаганьне ва Ўкраіне і збор сродкаў для беларускіх добраахвотнікаў, — распавёў Свабодзе баец Тактычнай групы „Беларусь“ Якуб Хмара. — Ян прысутнічае на сустрэчах адзін, усе астатнія хлопцы на фронце».

Фота суполкі «Згуртаваньне патрыётаў» у Фэйсбуку. Крайні справа - Ян Мельнікаў

Фота суполкі «Згуртаваньне патрыётаў» у Фэйсбуку. Крайні справа - Ян Мельнікаў

Наступныя сустрэчы маюць прайсьці 20 сьнежня ў Мюнхэне (Нямеччына) і каля 22 сьнежня ў Празе (Чэхія), дакладныя месцы і час стануць вядомыя пазьней на гэтым тыдні. Як кажа Якуб, можна дамовіцца і на сустрэчы ў іншых гарадах, калі тамтэйшыя беларускія дыяспары возьмуцца за арганізацыю.

«Ян Мельнікаў — баец Тактычнай групы „Беларусь“, паехаў на Майдан адразу пасьля сьмерці Міхася Жызьнеўскага і з тяго часу знаходзіцца ва Ўкраіне, — распавядае пра байца Якуб. — Прайшоў у шэрагах „Правага Сэктару“ ўвесь Майдан і вайну на Данбасе, удзельнічаў у абароне вёскі Пяскі, узнагароджаны мэдалём Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату. Пра яго быў зьняты Белсатам фільм „Білорус“».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG