Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сьнежня: дзень памяці Андрэя Сахарава


Акадэмік Андрэй Сахараў вяртаецца з горкаўскай ссылкі ў Маскву, 23.12.1986.

Акадэмік Андрэй Сахараў вяртаецца з горкаўскай ссылкі ў Маскву, 23.12.1986.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — у межах праекта «Эўрапейская кавярня — адкрытая прастора Эўропы» ў супрацы з галерэяй TUT. BY публічная лекцыя Віктара Вахштайна «Хіпстарскі ўрбанізм як гарадзкая ідэалёгія». Пр. Дзяржынскага, 57, пачатак а 19-ай

У гісторыі

1586 — у Беларусі ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зробленае паталягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка. Тым нябожчыкам быў памерлы за два дні да таго кіраўнік краіны Сьцяпан Батура. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і было вырашана зрабіць паталягаанатамічнае дасьледаваньне, якое ажыцьцявілі ў каралеўскім замку ў Горадні.

1782 — браты Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1825 — група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму (паўстаньне сьнежнікаў).

1862 — у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачалося праз год.

1939 — Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1949 — Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1957 — у газэце «Літаратура і Мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль што за трыццаць гадоў.

2004 — «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала Прэмію за свабоду думкі імя А. Сахарова.

2010 — пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта ў Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1503 — Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1912 — Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкта Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынка Галоўпаштамту ў Менску.

У гэты дзень памерлі:

1799 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 — Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

1989 — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG