Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажары псыханэўралягічнага інтэрнату пад Варонежам загінулі 23 пацыенты


У псыханэўралягічным інтэрнаце пад Варонежам (фота: ліпень 2011 году)
У псыханэўралягічным інтэрнаце пад Варонежам (фота: ліпень 2011 году)

Ахвярамі пажару ў псыханэўралягічным інтэрнаце ў Новахапёрскім раёне Варонежскай вобласьці сталі 23 чалавекі. Трое з 24 пацярпелых застаюцца ў цяжкім стане.

Кажа галоўны ўрач абласной бальніцы Ніна Бандарэнка:

Наўпроставы лінк

На месцы пажару знойдзены целы 21 загінулага, двое пацярпелых памерлі ў шпіталі.

Працягваецца разбор разбураных канструкцый.

Распачата крымінальная справа "аб прычыненьні смерці па неасцярожнасьці двум або больш асобам", якая ўзята на кантроль Сьледчым камітэтам Расеі.

У абласным Дэпартамэнце сацыяльнай абароны праводзяцца ператрусы. Акрамя таго, канфіскаваныя дакумэнты ў прафіляктычнай службе абласнога ўпраўлення МНС.

Супрацоўнік МНС Ігар Кобзеў паведаміў пра тое, дзе пачаўся пажар:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:05 0:00
Наўпроставы лінк

Паволе папярэдніх вэрсіяў, прычынай маглі стаць неасьцярожнае абыходжаньне з агнём або кароткае замыканьне ў электраправодцы.

У момант узгараньня ў ноч на нядзелю ў будынку былі 74 чалавекі - 4 мэдработнікі і 70 пацыентаў, амаль палова зь якіх - ляжачыя хворыя. Выратаваць удалося 51 чалавека.

Член камітэту Дзярждумы па бясьпецы і супрацьдзеяньні карупцыі Ільля Кастуноў, абраны дэпутатам ад Варонежскай вобласьці, заявіў, што накіроўвае ў МНС запыт з просьбай перагледзець стандарты пажарнай бясьпекі ў будынках з драўлянымі перакрыцьцямі.

Губэрнатар Варонежскай вобласці Аляксей Гардзееў абвясціў 14 сьнежня днём жалобы ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG