Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінабароны РФ пагаварылі з турэцкім вайсковым аташэ пра інцыдэнт у моры


Вартавы карабель “Сметливый”
Вартавы карабель “Сметливый”

Мінабароны Расеі выказала заклапочанасьць вайсковаму аташэ Турцыі ў сувязі зь дзеяньнямі турэцкага боку ў дачыненьні да расейскага карабля ў Эгейскім моры, заявілі ва Ўпраўленьні прэс-службы і інфармацыі расейскага вайсковага ведамства.

«13 сьнежня аташэ па пытаньнях абароны, вайскова-марскі аташэ пры пасольстве Турцыі ў Маскве контр-адмірал Ахмэт Гюнэш быў тэрмінова выкліканы ў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі для гутаркі з намесьнікам міністра абароны Расеі Анатолем Антонавым», — гаворыцца ў паведамленьні.

Як заявілі ў Мінабароны, «турэцкаму вайсковаму дыплямату зроблена жорсткая заява аб магчымых згубных наступствах безразважных дзеяньняў афіцыйнай Анкары ў даччыненьні да расейскага вайсковага кантынгенту, які выконвае задачы па барацьбе зь міжнародным тэрарызмам у Сырыі».

«У прыватнасьці, была даведзена глыбокая заклапочанасьць чарговымі правакацыйнымі дзеяньнямі турэцкага боку ў дачыненьні да расейскага вартавога карабля „Сметливый“ у Эгейскім моры, які дзеля папярэджаньня сутыкненьня з турэцкім суднам „Гезіджылер Балык Чэлік“ быў вымушаны адкрыць папераджальную стральбу з стралковай зброі на адлегласьці, якая гарантуе непаражэньне турэцкага карабля», — сказалі ў ведамстве.

У Мінабароны адзначаюць, што «толькі па шчасьлівай выпадковасьці ўдалося пазьбегнуць трагедыі». Паводле яго дадзеных, контр-адмірал Ахмэт Гюнэш абяцаў неадкладна давесьці да Анкары зьмест расейскай заявы.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю раніцай за 22 кілямэтры ад грэцкай выспы Лемнас у паўночнай частцы Эгейскага мора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG