Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ляйпцыгу адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй


На ўсходзе Нямеччыны, у Ляйпцыгу былі затрыманыя 23 удзельнікі ультралевых дэманстрантаў з паліцыяй.

Маніфэстанты пратэставалі супраць мітынгу нэанацыстаў, на які сабралася каля 200 чалавек. Улады падкрэсьлілі, што група хуліганаў дыскрэдытавала мірную антыфашысцкую акцыю.

Як паведаміла паліцыя ў нядзелю, група маладых людзей пачала кідаць у паліцыянтаў камяні, перагароджвалі вуліцы, падпальвалі сьмецьцевыя бакі, разьбілі вітрыну крамы і разграмілі два аўтобусныя прыпынкі.

У сутыкненьнях раненьні і траўмы атрымалі 56 супрацоўнікаў паліцыі і некалькі дэманстрантаў, былі пашкоджаныя каля 50 паліцэйскіх машын.

Для разгону пратэстоўцаў былі ўжытыя сьлеацечны газ і вадамёты.

XS
SM
MD
LG