Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія стане парлямэнцкай рэспублікай


Выбарчы бюлетэнь на канстытуцыйным рэфэрэндуме

Выбарчы бюлетэнь на канстытуцыйным рэфэрэндуме

У Армэніі абвясьцілі вынікі рэфэрэндуму па ўнясеньні паправак у Канстытуцыю. Пра гэта ў нядзелю, 13 сьнежня.

За прыняцьце паправак у Канстытуцыю Армэніі прагаласавала 63,37%, а супраць — 32,36% ад агульнай колькасьці тых, хто галасаваў.

Па выніках рэфэрэндуму, Армэнія пяройдзе да парлямэнцкай сыстэмы кіраваньня — гэта галоўны складнік прынятай канстытуцыйнай рэформы.

Таксама, згодна з прынятым папраўкамі, у Армэніі скасуюць выбары ў Нацыянальны сход па мажарытарных, аднамандатных выбарчых акругах і пяройдуць да фармаваньня парлямэнту паводле прапарцыйнай шматпартыйнай выбарчай сыстэмы.

Прэзыдэнт Армэніі, паводле новай Канстытуцыі, будзе абмежаваны ў прадстаўнічых функцыях. Выбары кіраўніка рэспублікі будуць праходзіць па выніках не ўсеагульнага галасаваньня, а галасаваньня дэпутатаў парлямэнту. Таксама канстытуцыйная рэформа павялічвае тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта з пяці да сямі гадоў.

Пры гэтым прэзыдэнт ня мае права займаць пасаду кіраўніка дзяржавы паўторна і быць у якой-небудзь партыі ў пэрыяд знаходжаньня на пасадзе. Прэзыдэнт таксама прызначае прэм’ер-міністра, аднак кандыдатуру мае права вылучаць толькі парлямэнт.

Паводле новых паправак, урад прызначаецца найвышэйшым органам выканаўчай улады. Яму таксама падпарадкоўваюцца ўзброеныя сілы. Вярхоўным галоўнакамандуючым у выпадку вайны становіцца прэм’ер-міністар, дыктуе канстытуцыйная рэформа.

Рэфэрэндум у Армэніі праходзіў 6 сьнежня. Апазыцыйныя партыі заяўляюць пра масавыя парушэньні падчас галасаваньня.

XS
SM
MD
LG