Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейска-турэцкі інцыдэнт у Эгейскім моры, турэцкі вайсковы аташэ тэрмінова выкліканы ў Мінабароны РФ


Расейскі вартавы карабель «Сметливый»
Расейскі вартавы карабель «Сметливый»

​Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», 13 сьнежня экіпаж расійскага вартавога карабля «Сметливый», які знаходзіўся за 22 кілямэтры ад грэцкай выспы Лемнас у паўночнай частцы Эгейскага мора, прадухіліў сутыкненьне з турэцкім сэйнэрам, паведамляе Ўпраўленьне прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расіі.

«У 9.03 паводле маскоўскага часу вахтавая служба карабля выявіла на адлегласьці каля 1 тыс. мэтраў турэцкае судна, якое набліжалася з правага борта да вартавога карабля „Сметливый“, які стаяў на якары», — распавялі ў расейскім вайсковым ведамстве.

«Нягледзячы на шматлікія спробы „Сметливого“, экіпаж турэцкага сэйнэра не ішоў на радыёкантакт з расейскімі маракамі і не адказваў на спэцыяльныя візуальныя сыгналы сьветлавога сэмафора і сыгнальных ракет. Пры збліжэньні турэцкага сэйнэра з расейскім вартавым караблём на адлегласьць каля 600 мэтраў, у мэтах недапушчэньня сутыкненьня караблёў, па ходзе руху турэцкага судна на адлегласьці гарантаванага непаражэньня, была ўжыта стралковая зброя», — падкрэсьлілі ў Мінабароны РФ.

Як адзначылі ў ведамстве, «адразу пасьля гэтага турэцкае судна рэзка зьмяніла курс і, не выходзячы на кантакт з расейскім экіпажам, працягнула рух міма „Сметливого“ на адлегласьці 540 мэтраў».

«У сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся ў Эгейскім моры, намесьнік міністра абароны РФ Анатоль Антонаў выклікаў у Мінабароны Расіі вайсковага аташэ пры пасольстве Турцыі ў Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG