Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка пусьціць новыя цягнікі ў Вільню, Хэрсон і Бар


У графіку на 2015-2016 гады прадугледжаныя 30 міжнародных пасажырскіх цягнікоў фармаваньня БЧ.

Беларуская чыгунка ўвяла новы графік руху пасажырскіх цягнікоў, ён набыў сілу 13 сьнежня ад 12-й ночы.

У графіку руху на 2015-2016 гады зьявіліся новыя цягнікі № 284/283 Баранавічы-Хэрсон (Украіна) і № 816/815 Гародня-Вільня (Літва). Цягнік, які раней хадзіў да Сымфэропаля (Крым, Украіна) цяпер будзе хадзіць празь дзень летам да Новааляксееўкі (Украіна), узімку да Запарожжа (Украіна).

Упершыню Беларуская чыгунка ўводзіць бесьперасадачныя вагоны Менск-Бар (Чарнагорыя), ён будзе хадзіць летам раз на тыдзень. Тры разы на тыдзень узімку будзе хадзіць дадатковы бесьперасадачны вагон Менск-Бялград (Сэрбія), двойчы на тыдзень узгоднены бесьперасадачны вагон Менск-Варна (Баўгарыя). У склад расейскага цягніка Масква-Варшава штодзень будуць дадавацца два вагоны Менск-Варшава. А цягнік Менск-Варшава, які раней хадзіў двойчы на тыдзень, цяпер будзе хадзіць «па ўказаньні».

На сьвяты і вялікія выходныя захаваныя папулярныя цягнікі на Расею: Берасьце-Санкт-Пецярбург, Гародня-Масква і Берасьце-Масква. Гомель-Санкт-Пецярбург (Расея) цяпер будзе штодзённым, а вось Менск-Адэса (Украіна) стане хадзіць радзей: летам празь дзень, узімку «па датах» (раней летам ён быў штодзённым).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG