Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дароблены праект міжнароднай дамовы аб клімаце. Ключавыя краіны ня супраць


Дэманстрацыя ў Парыжы каля Эйфэлевай вежы 12 сьнежня. Напіс на плякаце «Надзвычайнае кліматычнае становішча».

Дэманстрацыя ў Парыжы каля Эйфэлевай вежы 12 сьнежня. Напіс на плякаце «Надзвычайнае кліматычнае становішча».

Арганізатары падтрыманай ААН канфэрэнцыі ў Парыжы прапанавалі міжнароднае пагадненьне для барацьбы супраць зьменаў у клімаце.

Міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс абвясьціў 12 сьнежня, што гэты дакумэнт будзе абавязковым для выкананьня і абмяжуе пацяпленьне 2 градусамі паводле Цэльсію. Калі гэтае пагадненьне будзе ўхваленае, яно стане «гістарычным паваротным пунктам», сказаў Фабіюс.

Тэкст, якім мае ўступіць у сілу ад 2020 году, быў прэзэнтаваны дэлегатам амаль 200 краін пасьля двух тыдняў перамоваў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў ўдзельнікаў канфэрэнцыі «дарабіць працу».

Міністарка аховы навакольнага асяродзьдзя Нямеччыны Барбара Гендрыкс сказала, што «на 99.5 працэнтаў» ўпэўненая ў тым, што дакумэнт будзе прыняты.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы сказаў, што Злучаныя Штаты задаволеныя прапанаваным пагадненьнем. Паведамляецца, што іншыя ключавыя краіны, у тым ліку Бразылія, Вэнэсуэла і Індыя далі зразумець, што ня будуць блякаваць пагадненьне.

Арганізацыі па ахове навакольнага асяродзьдзя таксама віталі праект пагадненьня. «Кола дзеяньняў па клімаце круціцца павольна, але ў Парыжы яно прыйшло ў рух, — заявіў выканаўчы дырэктар Greenpeace International Кумі Наіду. — Гэтая дамова ставіць індустрыю выкапневых відаў паліва на сустрэчную паласу на шляху гісторыі».

XS
SM
MD
LG