Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў адзін з камандзіраў сэпаратыстаў ва ўсходняй Украіне


Павел Дромаў

Павел Дромаў

На Луганшчыне пры выбуху машыны загінуў камандзір сэпаратыстаў «Баця» — Павел Дромаў.

Сэпаратысты з самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» абвінавацілі ўкраінскія ўлады ў гібелі камандзіра казацкага палка так званай «Народнай міліцыі».

Раней у суботу паведамлялася, што Павал Дромаў загінуў пры выбуху машыны пад Першамайскім. Пазьней ад атрыманых раненьняў сканаў і яго кіроўца.

Паводле інфармацыі «Украінскай праўды», Дромаў па мянушцы «Баця» быў некаторы час нефармальным кіраўніком гораду Стаханаў, які сэпаратысты захапілі вясной 2014 году.

У кастрычніку 2015 паведамлялася, што Фэдэральная служба бясьпекі Расеі, якая кантралюе асобныя падразьдзяленьні незаконных узброеных фармаванняў у ЛНР, адхіліла Дромава ад камандаваньня сіламі сэпаратыстаў з-за таго, што ён перастаў падпарадкоўвацца расейскаму кіраўніцтву.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG