Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі зьбіраюць грошы на графіці з выявай Скарыны


Францішак Скарына
Францішак Скарына

На краўдфандынгу Ulej.by зьбіраюць грошы на росьпіс будынка Гомельскага дзяржунівэрсытэта імя Францішка Скарыны. Там мае зьявіцца выява Скарыны.

Як адзначаецца на сайце, у Гомелі зьбіраюцца расьпісаць сьцяну першага корпуса ўнівэрсытэта, якая выходзіць на цэнтральную вуліцу горада. Плошча графіці — 64 квадратныя мэтры. Пад выявай першадрукара будзе зьмешчаны надпіс «Сьвятло ведаў перамагае цемру невуцтва».

Кіраўніцтва Гомельскага дзяржунівэрсытэта падтрымала ідэю. Аднак грошы на росьпіс не прадугледжаныя ў бюджэце навучальнай установы, таму аўтары ідэі абвясьцілі збор сродкаў на краўдфандынгу Ulej.by. На сёньня там сабрана 300 тысяч з 67 мільёнаў рублёў.

Як лічаць ініцыятары графіці, зьяўленьне Скарыны на будынку ўнівэрсытэта прывядзе і да папулярызацыі вобразу першадрукара, і да прыцягненьня ўвагі гараджан да нацыянальнай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG