Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заторы на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне Гомеля ўтварыліся праз збой у праграме мытнікаў


На памежным пераходзе «Новая Гута», архіўнае фота
На памежным пераходзе «Новая Гута», архіўнае фота

Прынамсі на двух пунктах пропуску — «Весялоўка» і «Новая Гута» — цяжкасьці зь перасячэньнем мяжы.

Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Аляксандра Цішчанку, прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. На дадзены момант цяжкасьці для руху транспарту празь мяжу зь Беларусьсю назіраюцца ў пунктах пропуску «Сянькоўка» (зь беларускага боку — «Весялоўка») і «Новыя Ярылавічы» («Новая Гута»).

«Паводле апошніх дадзеных, пачалі пропуск легкавых аўтамабіляў праз „Новыя Ярылавічы“, — сказаў Цішчанка. — Калі стане магчыма прапускаць грузавы транспарт, пакуль невядома. Мы рэкамэндуем аб’яжджаць гэтыя пункты пропуску і пакуль што карыстацца іншымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG