Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры нападзе баевікоў каля гішпанскай амбасады ў Кабуле загінулі 6 чалавек


Байцы аўганскага спэцназу прыбылі да месца нападу ў Кабуле (11 сьнежня 2015 году)

Байцы аўганскага спэцназу прыбылі да месца нападу ў Кабуле (11 сьнежня 2015 году)

Ахвярамі баевікоў пры нападзе ў Кабуле сталі 4 супрацоўнікі аўганскай паліцыі і двое гішпанскіх паліцэйскіх. Яшчэ 6 чалавек былі параненыя.

Пра гэта ў суботу паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Гішпаніі.

Увечары ў пятніцу група баевікоў атакавала гасьцявы дом каля гішпанскай амбасады. Перад уваходам быў узарваны замінаваны аўтамабіль, потым баевікі ўварваліся ў будынак. Ахоўнікі й паліцэйскія адкрылі агонь у адказ. Бой доўжыўся да раніцы суботы.

Паводле дадзеных аўганскіх сілаў бясьпекі, раненьні атрымалі 6 чалавек. Забітыя ўсе чацьвёра нападнікаў. Раней паведамлялася, што іх было сямёра.

Раней на гэтым тыдні ня менш за 50 чалавек — большасьць зь іх мірныя жыхары — загінулі ў выніку нападу талібаў на авіябазу пад Кандагарам.

XS
SM
MD
LG