Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі парлямэнт вінаваціць Расею ў тэрактах і заклікае ўзмацніць санкцыі


Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Будынак Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Вярхоўная Рада Ўкраіны заклікала парлямэнтараў замежных дзяржаў, дэпутатаў Эўрапарлямэнту і міжнародныя парлямэнцкія асамблеі ўзмацніць санкцыі супраць Расеі.

У прынятай пастанове народныя дэпутаты Ўкраіны абвінавацілі расейскі бок у арганізацыі тэрактаў на ўкраінскай тэрыторыі.

«Патрабуем ад Расейскай Фэдэрацыі спыненьня агрэсіі супраць Украіны, неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх ўкраінскіх палітычных закладнікаў і зьняволеных, адмовы ад практыкі міжнароднага тэрарызму», — гаворыцца ў звароце.

У дакумэнце таксама ўтрымліваецца просьба актывізаваць міжнародны маніторынг сытуацыі на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны і неадкладна рэагаваць на любыя парушэньні там правоў чалавека.

Акрамя замежных заканадаўцаў, пастанова Вярхоўнай Рады будзе накіравана кіраўніку Эўракамісіі, прэзыдэнту Рады Эўразьвязу, генэральнаму сакратару Рады Эўропы, старшыні АБСЭ і кіраўніку НАТО.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG