Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі падазраванага ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай»


Падазраванага ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай» затрымалі ў Берасьці.

Гэта ўраджэнец Чачні. Яго затрымалі падчас сумеснай апэрацыі КДБ і АМАПу, паведамляе АНТ.

«28-гадовы мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку як удзельнік незаконнага ўзброенага фармаваньня. КДБ падазрае яго ў датычнасьці да радыкальнай групоўкі „Ісламская дзяржава“. У спэцслужбаў ёсьць падставы меркаваць, што ён прайшоў падрыхтоўку ў адным зь лягераў баевікоў», — паведаміў тэлеканал.

XS
SM
MD
LG