Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта я пад Воршай Маскву шатаў»: блогер памясьціў князёў ВКЛ да ініцыятывы «Я Менск»


Гетман ВКЛ Канстанцін Астроскі

Гетман ВКЛ Канстанцін Астроскі

На гэтым тыдні ў Менску зьявіцца 10 бігбордаў з выявамі звычайных людзей, якія робяць горад лепш. Гэта — першая частка новай камунікацыйнай плятформы «Я Менск».

Выявы простых жыхароў Менску зь іх цытатамі адразу ж выклікалі цэлую хвалю пародый-фотажабаў. У якіх дасталася як простым людзям, так і чыноўнікам. Але блогер з Менску @IlyaZMensku ператварыў іх у малюнкі з выбітнымі беларусамі. На іх можна пабачыць як вядомых князёў ВКЛ, так і вядомых беларускіх навукоўцаў і нават герб «Пагоня».

XS
SM
MD
LG