Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 15 сьнежня


Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Ўладзімер Пуцін

Аляксандар Лукашэнка (зьлева) і Ўладзімер Пуцін

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 14-15 сьнежня наведае Расею з афіцыйным візытам па запрашэньні прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

15 сьнежня чакаюцца перамовы Пуціна і Лукашэнкі па шырокім спэктры актуальных пытаньняў расейска-беларускіх адносін і міжнароднага парадку дня.

«Асаблівую ўвагу мяркуецца надаць далейшаму паглыбленьню эканамічнай інтэграцыі на эўразійскай прасторы і мерам па нарошчваньні гандлёва-інвэстыцыйнага супрацоўніцтва ў межах саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней паведамлялася, што адной з тэм заплянаванай сустрэчы прэзыдэнтаў стане стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі.

Лукашэнка зьбіраўся зь першым пасьля выбараў візытам у Расею 25-26 лістапада. Ён плянаваў таксама наведаць урачыстае адкрыцьцё прэзыдэнцкага цэнтру імя Барыса Ельцына ў Екацярынбургу.

Аднак візыт быў адменены з-за надзвычайнай загружанасьці графікаў двух прэзыдэнтаў. 28 лістапада Лукашэнка прымаў у Менску прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева. А на пачатку сьнежня кіраўнік Беларусі вырашыў наведаць Віетнам і Туркмэнію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG