Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сацсетках заклікаюць сустрэць Алексіевіч у аэрапорце


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

Паводле інфармацыі, што разьлятаецца праз Facebook, пісьменьніца вернецца ў Беларусь на рэйсе Белавія В2 0856, самалёт сядзе ў менскім аэрапорце 15 сьнежня ў 16:35.

«Ну што, браце, пройдзем тэст на годнасьць? — пытае на Facebook журналістка Вольга Чакулаева. Яна прапануе сустрэць ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлану Алексіевіч па яе вяртаньні з цырымоніі ўзнагароджаньня. — Ніхто ж не сумняваецца, што сустрэчы на дзяржаўным узроўні не плянуецца?»

Па яе інфармацыі, Сьвятлана Алексіевіч вернецца ў Беларусь 15 сьнежня рэйсам Белавія B0856, што мае прызямліцца ў нацыянальным аэрапорце «Менск» а 16:35. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі ад зьвязаных зь пісьменьніцай людзей пакуль няма.

За тры гадзіны з публікацыі пастом падзяліліся ўжо больш за 130 чалавек. У камэнтарах жартуюць: «Думаю, народу столькі зьбярэцца, што самалёт можна рукамі злавіць». А ў адным зь перапостаў зьвяртаюць увагу на тое, што з боку дзяржавы сустрэчу ёй рыхтуе «толькі падатковая інспэкцыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG