Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта Brent замацавалася на адзнацы ніжэй за 40 даляраў за барэль


Каціроўкі нафты эталённай маркі Brent пасьля некалькіх дзён ваганьняў вакол адзнакі 40 даляраў за барэль працягнулі зьніжэньне. Таргі гэтым відам сыравіны 10 сьнежня завяршыліся паблізу адзнакі 39 з паловай даляраў за барэль.

Паводле стану на 07:46 па Кіеве цана нафты маркі Brent складае 39 даляраў 44 цэнты. Наступны арыенцір — цана каля 36 даляраў за барэль, зафіксаваная ў разгар сусьветнага фінансавага крызісу ў пачатку 2009 году.

Падзеньне сусьветных цэнаў на нафту адбылося пасьля таго, як краіны-экспартэры ў рамках сустрэчы АПЕК 4 сьнежня ў Вене не змаглі дамовіцца пра квоты на здабычу і плян дзеяньняў картэлі на наступны год з-за адмовы Ірану здабываць менш нафты. Іранскі бок заявіў, што ня можа быць гаворкі пра якія-небудзь абмежаваньні на здабычу, пакуль цалкам ня зьнятыя эканамічныя санкцыі Захаду па выніках ядзернага пагадненьня з сусьветнымі лідэрамі.

Іран заявіў у прыватнасьці, што хоча павялічыць здабычу нафты на паўмільёна барэляў у дзень у пачатку 2016 году, і ў канчатковым выніку дайсьці да аднаго мільёна барэляў.

Сусьветная здабыча нафты пакуль перавышае попыт прыкладна на 2 мільёны барэляў у дзень, пакідаючы нафту на сусьветных рынках у лішку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG