Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне абмяркоўваюць пытаньне аб адстаўцы Арсенія Яцанюка


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Па ўсёй верагоднасьці, Яцанюк застанецца прэм’ер-міністрам да вясны.

У пятніцу 11 сьнежня Арсені Яцанюк павінен даць справаздачу перад Вярхоўнай Радай за год працы ўраду пад яго кіраўніцтвам. Пасьля справаздачы Кабінэт міністраў страціць імунітэт (яго парлямэнт даваў на адзін год, зацьвердзіўшы ў сьнежні 2014-га праграму дзеяньняў ураду), і дэпутаты змогуць ініцыяваць адстаўку Кабінэта міністраў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Уладзімер Івахненка.

Для прыняцьця адпаведнага рашэньня неабходна атрымаць большасьць у 226 галасоў. Зрэшты, напярэдадні парлямэнцкая кааліцыя заявіла, што пытаньне аб вотуме недаверу ўраду Яцанюка варта разглядаць толькі пасьля прыняцьця новага Падатковага кодэксу і дзяржбюджэту-2016. Абодва дакумэнты позна ўвечары ў чацьвер былі ўзгодненыя Кабінэтам міністраў і могуць быць прынятыя ўкраінскім парлямэнтам да канца сьнежня, тады ж, верагодна, канчаткова і праясьніцца лёс Яцанюка.

«Украінскія дэпутаты гатовыя заслухаць справаздачу кіраўніка Кабінэта, пры гэтым пакуль што парлямэнтарыі ня маюць намеру патрабаваць адстаўкі ўраду», — заявіў у кулюарах Вярхоўнай Рады намесьнік кіраўніка фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» Ігар Кананенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG