Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 сьнежня: Дзень памяці Сяргея Грахоўскага, пачатак Чэскіх дзён у кнігарні «ЛогвінаЎ»


Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — Чэскія дні ў кгнігарні «ЛогвінаЎ». Прэзэнтацыя кнігі Катаржыны Тучкавай «Жыткаўскія багіні». Удзельнічае аўтарка, а таксама перакладчыца Сьвятлана Рогач і рэдактар сэрыі «Чэская калекцыя» Сяргей Сматрычэнка. Пачатак а 19.

У гісторыі

1618 — падпісаньне Дзявулінскага замірэньня, што завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.

1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні.

1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.

1946 — пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ — фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.

1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь».

1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні.

У гэты дзень нарадзіліся:

1843 — Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат.

1918 — Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат.

1943 — Джон Кэры, амэрыканскі палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты, дзейны дзяржсакратар ЗША.

У гэты дзень памерлі:

2002 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў.

2004 — Канстанцін Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, вязень сталінскіх лягераў.

Цытата

Не веру, што не выжыве і зьнікне
З ліхой падказкі мой народ.
Сумленьне ўзьнімецца і клікне
Людзей асуджаных на звод.

Ускрэснуць Будны, Скарына, Купала,
І ўсе сыны, што аддалі душу,
Каб Беларусь напоўніцу устала
І справіла ўрачыстую імшу.

Сяргей Грахоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG