Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая доўгі час была неўязной у Эўразьвяз, вырашыла скарыстацца замарозкай эўрапейскіх санкцыяў.

Ярмошына паведаміла журналістам, што з панядзелка 14 сьнежня сыходзіць у адпачынак і адлятае на тыдзень у Італію. Яна пажартавала:

«У мяне будуць рымскія канікулы...Калі ў мяне ўсё будзе добра, то 5 студзеня я зьбіраюся паляцець у Парыж: усё ж вельмі хочацца ажыцьцявіць гэтую маю даўнюю мару».

Лідзія Ярмошына ўваходзіць ў сьпіс чыноўнікаў, якім доўгі час быў забаронены ўезд на тэрыторыі краін Эўразьвязу. Аднак пасьля таго, як дзеяньне гэтых санкцыяў было прыпынена на 4 месяцы, у старшыні ЦВК зьявілася магчымасьць пабыць у Эўразьвязе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG