Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уручаць Нобэлеўскія прэміі будуць пры павышаных захадах бясьпекі


Ахоўнік спыняе чалавека з мэксыканскім сьцягам, які спрабаваў падысьці да ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру Малалы Юсуфзай на цырымоніі ў Осла 10 сьнежня 2014 году.

Ахоўнік спыняе чалавека з мэксыканскім сьцягам, які спрабаваў падысьці да ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру Малалы Юсуфзай на цырымоніі ў Осла 10 сьнежня 2014 году.

Сёньняшнія цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій ляўрэатам у Стакгольме і Осла ды канцэрты і банкеты пасьля цырымоній пройдуць пры ўзмоцненых захадах бясьпекі ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы ў мінулым месяцы.

«Бясьпека будзе ахоўвацца мацней, чым звычайна, з-за сытуацыі ў Эўропе» —сказаў агенцтву Reuters Ёхан Фрэдрыксэн, начальнік паліцыі Осла. Фрэдрыксэн не паведаміў ніякіх дэталяў. Ён толькі сказаў, што не было канкрэтных пагрозаў ў адрас нобэлеўскіх ляўрэатаў, пра якія ведала б нарвэская паліцыя.

У Осла Нобэлеўскую прэмію міру атрымае група дэмакратычных актывістаў з Тунісу, якая дапамагла правесьці дэмакратычную трансфармацыю ў гэтай краіне пасьля «арабскай вясны» 2010 году.

Для швэдзкіх праваахоўнікаў, адзначае Reuters, адразу пасьля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе быў уведзены рэжым максымальнага ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы.

XS
SM
MD
LG