Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асеньні жаўранак


Жуль Брэтон, «Песьня жаўранка» (1884).
Жуль Брэтон, «Песьня жаўранка» (1884).

Апошнія дні лістапада. Суботняй раніцай еду ў Менск. Апранулася, бадай, не па надвор’і — крыху падмярзаю ў сваім «эканомклясе». Перад Дзяржынскам (звычайны малюнак для нашых электрычак) у вагон заходзяць двое, адзін з акардэонам. Ну, думаю, нешта з ардэнаноснага Дробыша зараз забацаюць. Або яшчэ што вясельна-рускамоўнае ці настальгічнае, каб расчухаць-падлашчыць народ.

Сама — нуль увагі, паглыбляюся ў сваё.

А тут, быццам аднекуль, здалёку...

«... самотным жаўранкам звініць і плача май».

З куляшоўскага паднябесься заляцеў, зазьвінеў мэлёдыяй чароўнага сьпеву асеньні жаўранак. Слухала, гледзячы ў акно. І не заўважыла, як стала цяплей. Здаецца, і апранулася па надвор’і.

Сьпявайма ж беларускае — зіма наперадзе.

Натальля Плакса

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG