Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СБУ: ва Ўкраіне затрыманыя дывэрсанты-расейцы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра затрыманьне ў Кіеве «дывэрсійна-выведвальнай групы», у складзе якой дзейнічалі двое расейцаў і трое ўкраінцаў.

«Яшчэ адзін зь сябраў групы супраціўляўся з ужываньнем аўтаматычнай зброі, параніў пры гэтым двух супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня „Альфа“ і быў абясшкоджаны. Стан аднаго з параненых крытычны, лекары змагаюцца за яго жыцьцё», — напісала ў Фэйсбуку прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская.

Пасьля ў СБУ пацьвердзілі сьмерць цяжка параненага байца. З памяшканьня, дзе хаваўся дывэрсант, супрацоўнікі «Альфы» пад агнём спачатку эвакуявалі гаспадароў кватэры і іх сямігадовае дзіця і толькі потым узялі памяшканьне штурмам.

Паводле Гітлянскай, пры затрыманьні толькі па адным з адрасоў у Кіеве быў канфіскаваны буйны арсэнал: восем падрыхтаваных самаробных выбуховых прыладаў, 4 кг трацілу, больш за 40 гранат, 2000 патронаў.

Па зьвестках СБУ, дывэрсанты дзейнічалі ў некалькіх гарадах Украіны, уключна з Кіевам.

На працягу доўгага часу ва Ўкраіне адбываліся начныя выбухі. У Адэсе і Харкаве аб’ектамі нападаў часьцей за ўсё былі офісы валянтэрскіх і праўкраінскіх арганізацыяў, у Кіеве зафіксаваныя некалькі выпадкаў выбухаў паблізу банкаўскіх устаноў і прадпрыемстваў гандлю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG