Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 сьнежня: Усясьветны Дзень правоў чалавека, уручэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч, «Калевала» у Менску


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Стакгольм — Цырымоніі з нагоды ўручэньня Нобэлеўскім прэмій. Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымае беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Пачатак цырымоні ўручэньня прэміі а 18.30

Амбасада ЗША ў Менску запрашае на прагляд цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій. Колькасьць месцаў абмежаваная.

Менск — у галерэі «Лябірынт», якая месьціцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адбудзецца прэзэнтацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу «Калевала». Пераклад зрабіў Якуб Лапатка. Пачатак а 16-й.

У гісторыі

1520 — Марцін Лютэр публічна спальвае папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне ад каталіцызму Рэфарматарскай царквы, якую стануць называць лютэранскай.

1901 — уручаныя першыя Нобэлеўскія прэміі.

1948 — Генэральная Асамблея ААН зацьвердзiла i абвясьцiла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

1963 — увод у эксплуатацыю першай чаргі калійнага камбінату ў Салігорску.

1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны.

2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат».

У гэты дзень нарадзіліся:

1878 — Мікола Бліядуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледчык карысных выкапняў Беларусі.

1892 — Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.

1930 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэм «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».

У гэты дзень памерлі:

1896 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі.

2006 — Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар.

Цытата

Я жыву ў Беларусі і я лічу сябе беларускай пісьменьніцай. Адначасова я не магу адмовіцца ад рускай культуры, проста я апынулася ў такім часе, дзё ўсе гэта было зьмешана, дзе ўсё гэта было як бы ў адным сплаве. І гэта немагчыма так агрэсіўна разьдзяліць. 90% Беларусі размаўляе на расейскай мове. І што вы з гэтым зробіце, нават калі на кожным скрыжаваньні вы будзеце крычаць, што трэба любіць родную мову? Каб любіць родную мову, трэба было па-іншаму пражыць апошнія 200 гадоў. Гэтай магчымасьці ў нашага народу не было. Але гэта ня значыць, што я не павінна яго любіць і паважаць. Проста гэты наш час існуе ў такім раскладзе. У гэтым трэба існаваць і палітыкам, і нам, гуманітарнай эліце.

Сьвятлана Алексіевіч, Радыё Свабода, лістапад 2013

XS
SM
MD
LG