Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў міністру фінансаў Антону Сілуанаву падрыхтаваць судовую позву у дачыненьні да Ўкраіны ў сувязі з адмовай ад выплаты трох мільярдаў даляраў па выкупленых Расеяй аблігацыях.

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Інтэрфакс». Раней у сераду прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што Ўкраіна наўрад ці выплаціць запазычанасьць — «таму што жулікі». «Яны адмаўляюцца вяртаць грошы, а нашы заходнія партнэры нам ня толькі не дапамагаюць, але і перашкаджаюць ў гэтым», — заявіў прэм’ер.

Урад Украіны ў 2013 годзе выпусьціў аблігацый на суму 3 мільярды даляраў. Гэтыя паперы выкупіла Расея. Тэрмін іх пагашэньня надыходзіць у канцы гэтага года. Напярэдадні Міжнародны валютны фонд (МВФ) зьняў забарону на крэдытаваньне краінаў з пратэрмінаванай сувэрэннай запазычанасьцю. Гэта дазволіць МВФ працягваць крэдытаваньне Ўкраіны нават у выпадку дэфолту па расейскіх аблігацыях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG