Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка накіраваўся зь візытам у Туркмэністан


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка завяршыў візыт у Віетнам і накіраваўся з афіцыйным візытам у Туркмэністан, дзе будзе знаходзіцца да 12 сьнежня.

Заплянаваныя перамовы з туркмэнскім прэзыдэнтам Гурбангулы Бэрдымухамэдавым.

Лукашэнка таксама возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Палітыка нэўтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бясьпекі і разьвіцьця».

Гэтыя замежныя візыты — першыя для Лукашэнкі пасьля сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Пасьля выбараў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што свой першы візыт плянуе зрабіць у Расею на запрашэньне Уладзімера Пуціна. Ён павінен быў адбыцца 25—26 лістапада, аднак яго перанесьлі «у сувязі з загружанасьцю працоўных графікаў» кіраўнікоў абедзьвюх краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG