Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленая праваабаронца: Зь мяне зрабілі лягерны пыл


Вызваленая праваабаронца: Зь мяне зрабілі лягерны пыл
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:15 0:00
Наўпроставы лінк

Вызваленая праваабаронца: Зь мяне зрабілі лягерны пыл

У Азэрбайджане выпусьцілі на свабоду праваабаронцу Лэйлу Юнус.

Як паведамляе азэрбайджанская служба Радыё Свабода, бакінскі апэляцыйны суд зьмяніў меру стрыманьня ў дачыненьні да асуджанай з 8,5 гадоў турэмнага зняволеньня на 5 гадоў умоўнага. Суд таксама зьмяніў меру стрыманьня яе мужу, палітолягу Арыфу Юнусу на пяцігадовы ўмоўны тэрмін. Адзначаецца, што прызначаны на 10 сьнежня разгляд апэляцыі па справе мужа і жонкі Юнус быў перанесены на сёньня.

Лэйла Юнус і яе муж, палітоляг Арыф Юнус былі арыштаваныя ў ліпені мінулага году. Супраць іх былі вылучаныя абвінавачваньні ў махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве, ухіленьні ад выплаты падаткаў і фальсыфікацыі дакумэнтаў. Адкрытая ў дачыненьні да праваабаронцаў крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе было выдзелена ў асобную вытворчасьць.

Сёлета ў жніўні Лэйла Юнус была прысуджаная да 8,5 гадоў турмы, а яе муж — да 7 гадоў.

12 лістапада суд ў Баку прыняў рашэньне аб зьмене меры стрыманьня Арыфу Юнусу на хатні арышт у сувязі з пагаршэньнем яго стану здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG