Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карагін: 48% беларускіх прадпрымальнікаў адчуваюць карупцыю


Уладзімір Карагін

Уладзімір Карагін

Старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін заявіў, што за паўгода ўзровень адчуваньня карупцыі сярод прадпрымальнікаў вырас удвая.

«Мы правялі дасьледаваньне сярод прадпрымальнікаў на прадмет успрыманьня карупцыі, і яно паказала, што 48% (гэта нечувана — а паўгода таму было 24%) адчувае карупцыю. За паўгода падскочыла ўдвая. Што за гэтым выявілася? Пры адсутнасьці Закону аб дабрачыннасьці, ва ўмовах пагаршэньня эканамічнага становішча, мясцовая ўлада пачала прасіць прадпрымальнікаў латаць дзіркі ў школах, рабіць клюмбы, то бок, выдаваць карцінку, дэкарацыю. І бізнэс успрыняў гэта як карупцыю, таму што гэта не ідзе ў склад выдаткаў», — заявіў Уладзімер Карагін 8 сьнежня падчас прэзэнтацыі дасьледаваньня BISS «Ценявая эканоміка Беларусі: прычыны, асаблівасьці і выклікі».

«Але галоўнае — бюджэтны працэс. Бюджэт не абмяркоўваецца, мы маглі б падказаць сёньня дзесятак мільярдаў даляраў, куды ня трэба марнаваць, а яны марнуюць. Пры чым чыноўнікі баяцца, што бізнэс-супольнасьць даведаецца пра некаторыя артыкулы выдаткаў. Бюджэт рыхтуецца келейна, нас зь ім не азнаёмілі», — падкрэсьліў Уладзімер Карагін.

XS
SM
MD
LG