Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нарабіў нам гэты Чар(нобель)!..» — і гэтак, выразна залучаючы ў назву-тапонім чужое і невядомае аўтарам прозьвішча, шмат дзе казалі ў Беларусі. Мяняючы «ы» на «е», мабыць, нешта мянялі ў агучваньні ліхалецьця. Вібрацыі слова зь пявучай галоснай больш абнадзейвалі, дадавалі энэргіі на выбаўленьне й адоленьне, аптымізму на выйсьце.

Ня ведаю, ці паўплывалі тыя вібрацыі на вынікі намаганьняў што да зьмяншэньня наступстваў. Хочацца думаць... Затое на літаратурны посьпех Беларусі ў асобе аўтара «Чарнобыльскай малітвы» тое слова ў слове, пэўна, зрабіла ўплыў, акумулявала волю і сілы пісьменьніцы.

Нейкая містыка, скажаце вы. Я пагаджуся. Але ўпарта буду шукаць у гэтым сваю тайніцу.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG