Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нафтавыя цэны ўпалі амаль да ўзроўню сямігадовай даўніны


Падзеньне коштаў нафты можа зацягнуцца да 2017 году.

Цэны нафты маркі Brent зьніжаліся падчас таргоў у аўторак ніжэй за 40 даляраў за барэль. Да завяршэньня таргоў цана ўпала больш, чым на працэнт да 40 даляраў 26 цэнтаў. Кошт нафты, якая здабываецца ў ЗША, упаў да 37 даляраў 51 цэнта. Апошні раз барэль нафты Brent каштаваў менш за 40 даляраў у лютым 2009 году, на піку фінансавага крызісу.

Некаторыя аналітыкі пачалі прагназаваць працяг падзеньня коштаў нафты ў будучым годзе. Амэрыканскае агенцтва энэргетычнай інфармацыі зьнізіла ў аўторак свой прагноз нафтавых коштаў да 50 даляраў 89 цэнтаў за барэль. Аналітыкі Bank of America лічаць, што цана барэля нафты складзе 48 даляраў. Спэцыялісты вымушаныя зьніжаць прагнозы з-за падвышэньня вытворчасьці нафты ў сьвеце, якая значна апярэджвае рост попыту на энэргапрадукт. Пры гэтым чаканае падзеньне здабычы сланцавай нафты ў Злучаных Штатах пакуль не матэрыялізавалася.

XS
SM
MD
LG