Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом скрытыкаваў заявы Трампа супраць мусульман


Дональд Трамп

Дональд Трамп

Прэсавы сакратар Белага дому нагадаў, што пасьля абраньня кожны прэзыдэнт ЗША клянецца абараняць Канстытуцыю.

Выказваньні Дональда Трампа, аднаго з прэтэндэнтаў ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 году ў прэзыдэнты ЗША, аб забароне на ўезд у Злучаныя Штаты мусульман, выклікалі асуджэньне ў Белым доме.

Паводле ацэнкі прэс-сакратара Белага дома Джоша Эрнэста, такія прапановы пазбаўляюць яго права быць прэзыдэнтам.

Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст сказаў, што прапановы «дыскваліфікуюць» Трампа, і заявіў, што яго перадвыбарная кампанія ўсе гэтыя месяцы «нагадвае пыльную скрыню гісторыі».

Трамп заявіў аб неабходнасьці татальна і цалкам зачыніць усім мусульманам уезд у ЗША пакуль улады не разьбяруцца ў тым, што адбываецца. 7 сьнежня Трамп прапанаваў такі захад у якасьці спосабу паляпшэньня нацыянальнай бясьпекі пасьля масавага расстрэлу на мінулым тыдні ў Каліфорніі, зробленага мусульманскай парай.

XS
SM
MD
LG