Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія інжынэры дапамаглі стварыць бронемашыну для Ўкраіны


Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.

«Новая бронемашына Варта! Прымаем на ўзбраеньне Нацгвардыі і для падразьдзяленьняў „Корд“ Нацпаліцыі. Да Новага году атрымаем першыя 10 бронемашынаў. Вытворца „Украінская бронетэхніка“ з удзелам беларускіх інжынэраў, з улікам патрабаваньняў і тэхзаданьня ад баявых афіцэраў АТА.


Пасьля палявых выпрабаваньняў у АТА будзе прымацца рашэньне аб закупцы большай партыі бронемашынаў», — паведаміў кіраўнік МУС Украіны.

У сваім Фэйсбуку Авакаў падрабязна апісвае перавагі, якія мае новая бронемашына.


«Сёньня хлопцы з батальёна Кульчыцкага, Азова, Данбаса, іншых падразьдзяленьняў Нацгвардыі пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня дзяржузнагародамі ў міністэрстве — гуртам вывалілі і абступілі машыну. Хвалілі, пыталіся, спрабавалі забраць з сабой. Цешыліся, што хутка атрымаюць у частцы такіх прыгажуноў!» — напісаў украінскі міністар.

XS
SM
MD
LG