Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч расьпісалася на крэсьле і перадала Нобэлеўскаму музэю дыктафон


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч расьпісалася на адным з крэслаў у кавярні Нобэлеўскага музэю ў Стакгольме.

Па традыцыі Нобэлеўскія ляўрэаты расьпісваюцца на крэслах у бістро Нобэлеўскага музэю.

У фонд Нобэлеўскага музэю ляўрэаты перадаюць па традыцыі што-небудзь са сваіх асабістых рэчаў. Сьвятлана Алексіевіч перадала музэю свой першы дыктафон, паведамляе Белсат.

Нобэлеўскі музэй у Стакгольме быў адкрыты ў 2001 годзе. Экспазыцыя музэю прысьвечана заснавальніку прэміі, навукоўцу і вынаходніку Альфрэду Нобэлю, а таксама ляўрэатам прэміі пачынаючы з 1901 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG