Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трапіў у пастку прапаганды» — у сеціве зьвіўся відэаролік з допытам палоннага беларуса з «ЛНР»


Падчас допыту палонны паведаміў, што яго завуць Яўген Пацюк, яму 27 гадоў. Ён з Барысава Менскай вобласьці, грамадзянін Беларусі, праходзіў службу ў падразьдзяленьнях «ЛНР» у Луганску.

Яўген мае сям’ю, шасьцгадовае дзіця. Кажа, што маці і жонка ня ведаюць, што ён паехаў ваяваць на Данбас.

Палонны апавёў, што прыехаў у Луганск у студзені праз Маскву і Растоў.

«Страляць навучыўся ў арміі, служыў ва ўнутраных войсках Беларусі, вайсковай частцы № 3214. Абяцалі плаціць 350 даляраў у месяц. Трапіў у пастку прапаганды, што тут фашысты нападаюць на Данбас», — апавёў Яўген.

Ён паведаміў, што падпісаў кантракт на службу ў «ЛНР» разам зь сябрам, які загінуў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG