Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі пераклалі свой сайт на беларускую


У хуткім часе gpk.gov.by можа займець і англамоўную вэрсію, а цяпер ён дасяжны на абедзьвюх дзяржаўных мовах.

Сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь займеў у дадатак да расейскай, што адкрываецца па змоўчаньні, беларускую вэрсію. Варыянт на «другой нацыянальнай мове» («на втором национальном языке» ў расейскай вэрсіі) дапоўніць асноўны расейскі, кажуць памежнікі ў прэс-рэлізе. Таксама вядуцца работы над трэцяй моўнай вэрсіяй — ангельскай.

Вэрсія на «другой» мове адрозьніваецца ад «першай» па аздабленьні — іконкі і значыкі стылізаваныя пад вышыўку крыжыкам, дададзеныя элемэнты нацыянальнага арнамэнту. Асноўныя элемэнты сайту перакладзеныя на беларускую, хаця інтэрактыўныя, як то мапы альбо відэа, а таксама цэлы разьдзел «Подзьвіг» засталіся па-расейску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG