Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч — Саўчанцы: У цёмныя часы толькі такія людзі ратуюць нашу агульную годнасьць


Сьвятлана Алексіевіч ў украінскім пасольстве ў Менску, калі перадавала кнігі Надзеі Саўчанцы

Сьвятлана Алексіевіч ў украінскім пасольстве ў Менску, калі перадавала кнігі Надзеі Саўчанцы

Адвакат перадасьць Надзеі Саўчанцы кнігі і ліст ад Cьвятланы Алексіевіч.

Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін забраў у Кіеве для сваёй падабароннай лісты і кнігі Сьвятланы Алексіевіч.

Пра гэта ён паведаміў у сваім твітэры.

На кнізе «Ў вайны не жаночае аблічча» Алексіевіч напісала зьняволенай украінскай лётчыцы:

«Мілая Надзя, я захопленая табой. І веру, што ты будзеш свабоднай, будзеш з намі. У цёмныя часы толькі такія людзі ратуюць нашу агульную годнасьць, нашу веру ў чалавека, што ня ўсе пакаціліся ўніз, ёсьць тыя, як ты, хто ўзьняўся ўверх».

XS
SM
MD
LG