Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пакуль не дае новы крэдыт Беларусі


Антон Сілуанаў
Антон Сілуанаў

Рашэньне аб выдзяленьні Беларусі новага крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця адкладзена, і гэта нягледзячы на тое, што Менск зьнізіў запыт на яго суму з 3 да 2 мільярдаў даляраў.

Пра гэта паведаміў у Маскве 8 сьнежня міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, пытаньне аб выдзяленьні крэдыту разглядалася сёньня на пасяджэньні Савета фонду.

«Мы хацелі б атрыманьня канкрэтных вынікаў ад рэалізацыі праграмы мераў эканамічнага разьвіцьця, якія былі закладзеныя ў плян дзеяньняў пры атрыманьні гэтага крэдыту. Пакуль неабходных рашэньняў па рэалізацыі гэтых плянаў мы не ўбачылі, таму адклалі прыняцьце рашэньня аб аказаньні фінансавай дапамогі да таго, як пабачым канкрэтны вынік», — цытуе кіраўніка расейскага Мінфіну ТАСС.

Сілуанаў адзначыў, што існуе адхіленьне ад першапачатковых паказчыкаў па росьце заробкаў бюджэтнікаў у Беларусі і невыкананьне шэрагу паказчыкаў, у тым ліку па дынаміцы тарыфаў на паслугі ЖКГ і транспарт.

«Мы хацелі б вызначыць больш значную колькасьць структурных мераў пры прадстаўленьні першага траншу, паколькі ён найбольш ёмісты — 500 мільёнаў з 2 мільярдаў даляраў крэдыту. І мы хацелі б папярэдне пры прадстаўленьні першага траншу рэалізацыі канкрэтных структурных мераў, уключаючы меры ў галіне прыватызацыі, якія не былі рэалізаваныя ў ходзе выкананьня папярэдняй праграмы. А гэта адна з асноўных крыніц пры папаўненьні бюджэту і паляпшэньні плацёжнага балянсу», — сказаў расейскі міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG