Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акуніцеся ў Браслаў


Джон Уільям Уотэрхаўз, «Ледзі з Шалот» (1888).
Джон Уільям Уотэрхаўз, «Ледзі з Шалот» (1888).

«Паехаць бы на экскурсію ў Рым ці хаця б у Кіеў! Ну, добра, можна і ў Нясьвіж».

Ці часта чуеце такое? Калі родны кут стаіць на апошнім месцы?

Да той пары, пакуль гэта будзе працягвацца, мы так і будзем глядзець самі на сябе з рымскага далёка.

І капіяваць іншыя ідэі, праекты, брэнды — іншую будучыню. Замест таго, каб даць прыклад самім.

Пачніце з Нясьвіжу, акуніцеся ў Браслаў. Знайдзіце, за што можна любіць свой родны край. І тады — убачыце — рымляне прыедуць самі, паглядзець, што гэта за Belarus.

Аляксей Чубат


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG