Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская пракуратура правярае тэлеканал «Дождь». Крыніцы: канал дапамагаў расьсьледаваць карупцыю генпракурора


Аляксей навальны дэбатуе на тэлеканале «Дождь» з Анатолем Чубайсам

Аляксей навальны дэбатуе на тэлеканале «Дождь» з Анатолем Чубайсам

7 сьнежня генэральны дырэктар расейскага тэлеканалу «Дождь» Натальля Сіндзеева паведаміла, што ў рэдакцыю прыйшлі з пракурорскай праверкай.

У апавяшчэньні Астанкінскай міжраённай пракуратуры гаворыцца аб праверцы на прадмет выкананьня заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму і тэрарызму. Пракуратура таксама мае намер праверыць тэлеканал на адпаведнасьць працоўнаму заканадаўству і законам аб ліцэнзаваньні дзейнасьці.

У пракуратуры адзначаюць, што праверка праводзіцца на падставе «звароту грамадзян».

Тэлеканал «Дождь» дапамог «Фонду барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага ў расьсьледаваньні пра бізнэс сыноў генпракурора Расеі Юрыя Чайкі, але перапыніў супрацоўніцтва, піша РБК, спасылаючыся на дзьве крыніцы, знаёмых з ходам расьсьледаваньня.

«Фонд барацьбы з карупцыяй» паведамляў, што расьсьледаваньне бізнэсу сыноў Чайкі заняло паўтара года. «Дождь» дапамагаў фонду толькі на пачатковым этапе, кажа адзін з суразмоўцаў РБК.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG