Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага пасла выклікалі ў МЗС Турэччыны пасьля інцыдэнту на Басфоры


Пасла Расеі ў Турэччыне выклікалі ў міністэрства замежных справаў краіны ў сувязі з публікацыяй у СМІ фатаграфіі вайскоўца з зэнітна-ракетным комплексам на палубе расейскага дэсантнага карабля «Цэзар Кунікаў», які праходзіў у гэты час праз праліў Басфор. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN Turk.

У нядзелю турэцкі прыватны тэлеканал NTV паказаў кадры, на якіх бачны абрыс мужчыны на палубе карабля «Цэзар Кунікаў» з зэнітна-ракетным комплексам на плячы. У стамбульскім порце ў гэты час стаялі караблі НАТО.

Турэцкія ўлады назвалі тое, што адбылося, «правакацыяй», адзначыўшы, што дадуць «адпаведны адказ», калі ўспрымуць сытуацыю як пагрозьлівую. МЗС Расеі інфармацыю аб выкліку пасла ў дыпляматычнае ведамства Турэччыны пакуль не камэнтуе.

XS
SM
MD
LG